Новости
«Атлант-М» падтрымаў фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!
Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пачнуўся 25 красавіка ўжо ў чацвёрты раз.
«Атлант-М» падтрымаў фестываль
беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!
Фестываль
беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пачнуўся 25 красавіка ўжо ў
чацвёрты раз.
Зрабіўшыся свежым трэндам,
фестываль разлічвае не толькі сабраць найлепшыя маркетынгавыя і рэкламныя
творы, але і звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму:
калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе. Фестываль падштурхоўвае
адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў свайго “прафесійнага шчасця” менавіта ў
беларусацэнтрычным сегменце — уключыць сваю выключнасць!
Упершыню ў гісторыі фестывалю ў
адукацыйнай праграме 27 чэрвеня возьмуць удзел замежныя спецыялісты з Італіі і
Японіі, якія раскажуць пра значнасць і адметнасць нацыянальнага складніка ў
рэкламе сваіх краінаў, а таксама разам з прафесійнай супольнасцю Беларусі
паспрабуюць разабрацца, якім чынам беларускасць паляпшае жыццё айчыннай
рэкламы.
У чарговы раз холдынг
«Атлант-М» сумесна з брэндам KIA выступіць аўтамабільным партнёрам фестывалю. У
карыстанне арганізатараў будуць выдзелены некалькі аўтамабіляў КІА з
вадзіцелямі.
У сваю чаргу, інвестыцыйная
кампанія «Зубр Капітал» таксама падтрымала «Аднак!»: у гэтым годзе кампанія
заснавала спецыяльны конкурс «Зрабi Zabor!». Усім жадаючым прапанавана прыдумць
выключную канцэпцыю прасоўвання выставы Zabor:
1. Візуальную камунікацыю
арт-праэкту.
2. План прасоўвання выставы
(якія каналы прасоўвання карыстаем i чаму?).
Прыняць удзел можна як ў адной,
так і адразу ў абедзвюх частках конкурсу. Пераможцам, вядома, ўручаць каштоўныя
прызы.