Купляйце беларускае. Mercedes-Benz Беларуская серыя
Mercedes-Benz Беларуская серыя – сапраўдныя аўтамабілі па беларускіх коштах
Безумоўна, гэтыя аўтамабілі не вырабляюць у
Беларусі. Усе яны збіраюцца на заводзе Mercedes-Benz у Штутгарце.
Адзінае, чым можна абгрунтаваць наяўнасць такой назвы — гэта, хіба што,
маленькая налепка «Беларуская серыя» на багажніку, і надзвычай нізкі
для Мерседэса кошт, па якім Аўтамабільны Дом «Энергія ГмбХ» прадае іх
на беларускім рынку.
Усё астатняе — выключна «мерседэсаўскае»!
С-Клас
Выдатны варыянт аўтамабіля для сярэднестатыстычнага заможнага жыхара
нашай краіны. Мех бульбы, паўсвінні і шмат сала… не для яго
багажніка, бо ў сучасных беларусаў зусім іншыя патрэбы. Неверагодная
цішыня і роўнасць работы аўтаматычнай сяміступеньчатай трансмісіі
7G-TRONIC PLUS, камфортны салон і чароўная сістэма адаптыўнай
амартызацыі AGILITY CONTROL — вось што шануюць у гэтай мадэлі нашы
суайчыннікі. Сення С-Клас Беларуская серыя прапанаваны ў двух
варыянтах камплектацыі.
Гэты здаравяка з пастаянным поўным прывадам з сістэмай 4ETS і
аўтаматычнай сяміступеньчатай трансмісіяй здольны правезці вас па
свежаўзараным бульбяным полі да бліжэйшага калгасу з хуткасцю ветру.
Але, хутчэй за ўсе, сучаснаму беларусу гэтыя магчымасці не спатрэбяцца.
Сістэма Audio 20 CD з CD-плэерам на 6 дыскаў, якая падтрымлівае фармат
mp3, каляровым дысплеем памерам 12,7 см, інтэрфейсам Bluetooth з
функцыяй гучнай сувязі, клавіятурай для тэлефона, гняздом AUX-IN (у
бардачку) больш падыходзіць да павольных падарожжаў па роўным асфальце
ад буцікаў да фітнес-цэнтраў.
Дзякуючы ўнікальнай сістэме ATTENTION ASSYST,
сучасны беларускі бізнесоўца можа, не змыкаючы вачэй, кругласутачна
пераадольваць сотні кіламетраў перакрыжаваных дарог сельскай
мясцовасці. І пры гэтым паспяваць на паседжанні сельсаветаў па пытаннях
эканоміі энергарэсурсаў. Але ўсе ж большасць сучасных бізнесоўцаў аддае
перавагу падарожжам паміж сходамі акцыянераў і саветамі дырэктараў і
атрымлівае задавальненне ад яго камфортнай неверагодна мяккай падвескі
DIRECT CONTROL, каралеўскіх крэслаў з электрычным рэгуляваннем, сістэмы
палягчэння паркоўкі з актыўным асістэнтам, а паліва лічаць за лепшае
эканоміць з дапамогай сістэмы ECO Start/Stop, усталяванай на ўсіх
Е-Класах Беларускай серыі.
Е-Клас Беларуская серыя можна набыць у двух варыянтах камплектацыі. Больш падрабязна
тут
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на нашай
старонцы альбо па тэлефоне ў Мінску 203 9999.